Жыхары Коханава адстойваюць інтэрнэт
Грамадскасць пасёлка ў Віцебскай вобласці дружна ўстала на абарону Пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам.
Аб намеры зачыніць яго паведаміў Белтэлекам. Пасля калектыўнага пратэсту коханаўцаў у пасёлку адбылася сустрэча з жыхарамі, на якой сувязістам прыйшлося апраўдвацца. Яны гаварылі, што ПКК з'яўляецца стратным, некалькі такіх пунктаў у вобласці ўжо закрытая, у тым ліку і на Віцебскім чыгуначным вакзале.
Аднак гэтыя аргументы жыхароў не пераканалі. Яны даводзілі, што згодна са стандартным палажэннем аб аграгарадках, у іх павінна прысутнічаць кропка доступу ў Інтэрнэт. У такой сітуацыі мясцовыя ўлады былі вымушаныя ўстаць на бок жыхароў. Старшыня Коханоўскага савета Мікалай Барышоў заявіў, што згоды на ліквідацыю пункта яны не даюць, паведамляе сайт “Вясны”.