Жыхары Мальты прагаласавалі за адмену забароны на разводы
Такім стаў вынік рэферэндуму, які прайшоў у гэтай краіне. 53% жыхароў выказаліся супраць забароны разводаў.
Прэм’ер-міністр краіны заявіў, што гэта не той вынік, якога ён хацеў, але волю народа варта шанаваць. Праўда, вынік рэферэндуму не мае рашучага значэння, бо гэтае пытанне яшчэ вынесуць на абмеркаванне парламента. Толькі пасля гэтага будзе вядома: дазволяць на Мальце разводы ці не.
Насельніцтва гэтай краіны-выспы складае каля 410 тысяч чалавек, 95% з іх — каталікі. Мальтыйская царква перад рэферэндумам заклікала вернікаў галасаваць супраць разводаў, паведамляюць інфармагенцтвы.