Жыхары Украіны пачалі набегі на беларускія лясы
Яны збіраюць на тэрыторыі нашай краіны ягады.
Пачатак ягаднага сезону традыцыйна адзначыўся затрыманнямі парушальнікаў мяжы — грамадзян Украіны. Першыя парушальнікі, якія збіралі чарніцы на беларускай тэрыторыі, былі затрыманыя 22 чэрвеня, інфармуе БелаПАН.
25 чэрвеня з дапамогай верталёта памежнікі затрымалі яшчэ 11 грамадзян Украіны — сямёра дарослых і чацвёра дзяцей. Усе парушальнікі - жыхары памежнай вёскі Забалацце — накіраваліся ў беларускія лясы за дзікаросаў. Праўда, ні адзін з іх не ўзяў з сабой дакументаў. Беларусы вярнулі ўкраінцаў на Радзіму.