Жыллё для мінскіх "чаргавікоў" падаражэе на 12%

Радоман: "Індэксы прагнозныя зацверджаны. Яны складаюць рост каля 12% па гэтым годзе. Магчыма, нашы прагнозныя індэксы будуць прывязаны да ўзроўню інфляцыі. Гэта трохі зменшыць рост кошту будаўніцтва жылля".

Дарэчы, штогод каля 30 тысяч мінчукоў становяцца ў чаргу на будаўніцтва кватэры. На сённяшні дзень у Мінску налічваецца 280 тысяч чаргавікоў.