Зісер перадумаў судзіцца з Радзінай

Нагадаем, што ў часе канферэнцыі АБСЕ “Інтэрнэт-2013: Фармаванне палітыкі па абароне свабоды СМІ”, якая праходзіла ў Вене 14-15 лютага, Наталля Радзіна публічна звінаваціла Юрыя Зісера ў карупцыі. Зісер палічыў такія абвінавачванні паклёпам і абразай гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Пазоў на беларускую апазіцыянерку ён хацеў падаць у суд Вены, нагадвае БелаПАН.

Аднак цяпер заснавальнік TUT.by глядзіць на сітуацыю іначай. 22 лютага ў сваім блогу ён напісаў: “У сілу спецыфікі светапогляду спадарыні Радзінай прабачэнняў на сайце я не дачакаюся, а кампенсацыю шкоды і судовыя выдаткі, хутчэй за ўсё, сплацяць яе спонсары. Калі ўлічыць, што атрыманыя грошы я ў любым выпадку аддам на дабрачыннасць, то ні матэрыяльных, ні псіхалагічных дывідэндаў я не атрымаю. Больш за тое, мне давядзецца неаднаразова лятаць у Еўропу, адрываючыся ад працы дзеля таго, каб пабачыць спадарыню Радзіну. Сумнеўнае задавальненне”.