Злодзеі высеклі 400 дрэваў, але вывезці не паспелі
Здарэнне адбылося ў рыжскім раёне Рытабулі.
Як паведамляе сайт delfi.lv, зламыснікі паспелі ссекчы 400 дрэваў. Аднак у момант, калі яны збіраліся вывезці "здабычу", з'явіліся паліцыянты. "Дрэвасекі" ўцяклі, нават пакінулі сваю машыну. Цяпер ідзе пошук яе гаспадароў.
Фота — LETA