Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Варшаве (фота)

Аднак нягледзячы на гэта, выступ Вайцюшкевіча  ў чарговы раз сабраў аншлаг у польскай сталіцы. Цягам усяго канцэрту зала клубу Skład Butelek была цалкам запоўненая.

У першай частцы выступу музыка прэзентаваў песні са свайго новага альбому “Ваячак”. Ён запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячка — дэбашыра і выпівохі, які скончыў жыццё самагубствам у 25 гадоў.

У другой жа частцы прагучалі больш вядомыя і можна сказаць легендарныя песні. Іх разам з музыкам спявала ўся зала.Частка песень была выкананая на просьбу слухачоў.