Змітру Бандарэнку не далі групу інваліднасці
Так вырашыла міжведамасная навукова-экспертная камісія.
Паседжанне камісіі 2 сакавіка прайшло ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка. Тое, што вязню не далі групу інваліднасці, азначае, што яму не будзе паслабак па стане здароўя і яго прымусяць працаваць нароўні са здаровымі.
Нагадаем, Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Улетку яму зрабілі складаную аперацыю на пазваночніку. Сёлета ў студзені ў калоніі вязню забаранілі карыстацца мыліцамі, на якія ён абапіраўся пры хадзе, насіць мяккі абутак, які яму перадала жонка, абавязалі выходзіць на працу нароўні з усімі.
1 лютага Бандарэнка падаў прашэнне пра памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага яму дазволілі карыстацца мыліцамі.