Знайшлі аўто Квенціна Таранціна, скрадзенае 19 гадоў таму

Машына знікла ў 1994 годзе ў часе здымак фільма. На ёй ездзіў галоўны герой карціны Вінсэнт Вега ў выкананні Джона Траволты.

Аўтамабіль знайшлі дзякуючы пільнасці намесніка шэрыфа акругі Сан Бернардзіна Карласа Арыеты. Ён заўважыў двух падазроных мужчын каля старога кабрыялета. Машыну праверылі і вызначылі сапраўднага ўладальніка, хоць нумар і быў зменены.

Цяперашні ўладальнік не мае ніякага дачынення да крадзяжу. Расследаванне працягваецца. Пакуль невядома, ці вярнулі машыну яе знакамітаму гаспадару, паведамляе РИА Новости.