ЗША могуць адмяніць Green Card
Дамагчыся гэтага хочуць рэспубліканцы.
Яны зрабілі чарговую спробу дамагчыся адмены латарэі заканадаўча, паведамляе "Радыё Свабода".
“Зялёнымі картамі” называюць від на жыхарства і працу ў ЗША. У латарэі 2012 былі разыграныя 50 тысяч "грын-кард". Заяўкі падаюць мільёны чалавек па ўсім свеце. У ліку краін-удзельніц латарэі ёсць і Беларусь.