ЗША скароцяць вайсковы кантынгент у Еўропе
Амерыканскіх ваенных у Еўропе стане менш на 7 тысяч чалавек.
Раней Пентагон заяўляў, што ў рамках новай абароннай стратэгіі ЗША вывядуць з Еўропы дзве брыгады сухапутных сіл, але захаваюць ваенную прысутнасць у Еўропе на аснове ратацыі, інфармуе ВВС.
Нагадаем, што зараз у Еўропе каля 81 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў. Большая іх частка знаходзіцца на ваенных базах у Германіі.