ЗША зноў узнялі тэму Беларусі ў АБСЕ
На паседжанні Пастаяннага савета ў Вене 2 лютага выступіў амбасадар ЗША ў АБСЕ Іэн Кэлі.
Пра сітуацыю ў Беларусі амерыканскі пасол распавёў непасрэдна камісару Савета Еўропы па правах чалавека Томасу Хамарбергу, адзначае "Хартыя'97".
У сваё прамове Іэн Кэлі гаварыў пра абарону правў чалавека. Ён згадаў справу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, арышт праваабаронцы Алега Воўчака.
Амерыканскі дыпламат нагадаў, што ЗША заклікаюць да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітвязняў.