Зямныя бактэрыі могуць атакаваць Марс
Місія марсахода Curiosity апынулася пад пагрозай.
Як піша Los Angeles Times, навукоўцы спадзяюцца адшукаць на Марсе падземныя запасы вады. Аднак усе высілкі NASA могуць аказацца дарэмнымі, паколькі ў марсіянскую ваду могуць патрапіць зямныя бактэрыі, якія апынуліся на чырвонай планеце з-за няўважлівасці спецыялістаў.
Прадстаўнікі NASA мяркуюць, што буры марсахода могуць быць заражаныя бактэрыямі, якія маюць шанцы выжыць, калі патрапяць у іншапланетную ваду. Таму, нібыта, навукоўцы зробяць усё магчымае, каб Curiosity вады... не знайшоў.
Паведамляецца, што ў заражэнні марсахода найхутчэй вінаватыя інжынеры, якія незадоўга да запуска самачынна ўсталявалі на апараце дадатковы бур. Ён знаходзіўся ў герметычнай скрынцы разам з іншымі інструментамі.


Фота — nasa.gov