З'явіцца спецорган для барацьбы з наркаманіяй
З такой ініцыятывай выступіла Генпракуратура.
Прапрацоўкай пытання пра мэтазгоднасць стварэння ў нашай краіне спецыяльнага надведамственнага органа мог бы заняцца ўрад. Мяркуецца, што новая структура не толькі будзе змагацца з незаконным абаротам наркотыкаў, але і фармаваць палітыку дзяржавы ў гэтай сферы, каардынаваць працу ўсіх сілавых органаў і арганізацый. У бліжэйшы час Генпракуратура перадасць сваю прапанову пра стварэнне спецоргана ў Савет міністраў і парламент.
БелаПАН нагадвае, што 20 кастрычніка пачынае дзейнічаць распрацаваны пры ўдзеле МУС новы закон аб наркотыках. У ім упершыню адлюстраваныя пытанні прафілактыкі наркаманіі, перавозкі наркотыкаў, уведзены панятак "аналагі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў".
"З дапамогай гэтага панятку "аналагі" мы зможам, скажам так, на тры месяцы хутчэй і больш эфектыўна дзейнічаць у справе гэтых новых наркотыкаў", — кажа намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч.
Фота — prodetey.ru