З’явіўся сайт, які паказвае чэргі анлайн
Цяпер, выпраўляючыся ў кавярню, краму ці аўтамыйку, мінчукі змогуць даведацца, колькі давядзецца чакаць.
“Не стойце ў чэргах!” — заклікае новы беларускі бясплатны анлайн-сэрвіс Charga.by. Ідэя сайта простая — збіраць і публікаваць актуальную інфармацыю пра наяўнасць чэргаў у мінскіх грамадскіх месцах. Сайт працуе нядаўна, таму ахоплівае яшчэ невялікую колькасць установаў — 20 кавярняў, 7 аўтамыек і 2 універсамы. Звесткі пра чэргі стваральнікі сайта як збіраюць самастойна, так і праз супрацоўнікаў гэтых установаў.
Паводле стваральнікаў сервіса, гэтая ідэя ўзнікла падчас стаяння ў чарзе ў аўтамыйку. Нягледзячы на беларускі назоў сайта, пакуль што ён мае толькі рускамоўную версію.
Фота: tochka66.ru