Рэпрэсаваных беларусаў падманулі польскія працадаўцы
Беларусы, якіх звольнілі з працы па палітычных матывах, прыехалі ў Польшчу працаваць – і трапілі на жулікаў.
Еўрарадыё адшукала пацярпелых. Распавядае Мікалай:
Мы прыехалі па праграме 10 красавіка, у выніку за месяц, атрымалі па 900 злотых, прычым з самай вялікай выпрацоўкай. Да нас тут працавалі таджыкі — 60 чалавек – з’ехалі. Нам абяцалі, што зробяць пераразлік, удвая павялічаць расцэнкі – не зрабілі ні за гэты месяц, ні за красавік. Нас проста падманулі.
900 злотых – гэта каля 300 даляраў. Колькі беларусы мусілі працаваць, каб зарабіць гэтыя грошы?
Мікалай: 10-12 гадзінаў у дзень, у тым ліку па суботах.
Колькі чалавек прыехалі па гэтай праграме?
Мікалай: Мусілі 6, але прыехалі 4. Двое адразу з’ехалі дадому, мы яшчэ спадзяваліся, што палякі сваё слова стрымаюць.
Што на гэта можа адказаць прадстаўнік кампаніі “JW Construction”, на якую працавалі беларусы? Слова спадару Мацкевічу:
— Беларусы працуюць на будове, а колькі зарабляюць... Ну ведаеце, пакуль што занадта шмат не зарабляюць. Іх разлічваюць адпаведна выкананай працы, а не за колькасць гадзінаў. Па тых самых стаўках, што і палякі. Тыя людзі, якія прыехалі, ведалі ўмовы, на якія едуць, мы нават стварылі лепшыя.
А колькі ў сярэднім зарабляе паляк на той самай працы?
— Больш за 2000 злотых.
Ці вы ведаеце, чаму 2 працаўнікi з’ехалі?
— Адзін з іх з’ехаў, таму што выканаў норму прыкладна ў тры разы меншую, чым тыя, якія засталіся. Чаму з’ехаў другі – ня ведаю, таму што мы прапанавалі яму менавіта тую працу, якую ён хацеў – асістэнта архітэктара.
Няўжо беларусы, якія, дарэчы, мусілі выконваць малярскія працы, настолькі дрэнна працуюць? Слова Мікалаю:
— Нас прымушаюць шпакляваць, штукатурыць і зачышчаць, а гэта дзве траціны працы. У расцэнках гэтага ўвогуле няма, мы гэта робім фактычна бясплатна. Калі б мы толькі фарбавалі, то па іх расцэнках зараблялі б нават ня тысячу даляраў, а дзве-тры тысячы. У нас самая вялікая выпрацоўка. Калі у таджыкаў яна складае каля 60-70 квадратных метраў, у ўзбекаў – каля 100, мы ўдваіх зрабілі 900 квадратаў.
Перад тым, як пагадзіцца на працу, Мікалай і Віктар – другі працаўнік — пыталіся, колькі будуць зарабляць. Вось што, па словах Мікалая, ім адказаў спадар Мацкевіч:
— Ён сказаў: як будзеце працаваць, але менш чым 500 даляраў атрымліваць не будзеце.
Варта дадаць і пра прыгаданы раней стаж.
Кажа спадар Мацкевіч.
— Нашай ідэяй было запрасіць беларусаў на стаж, каб яны маглі паглядзець на нашыя ўмовы, а мы маглі праверыць, наколькі добра яны працуюць. Мы і паказалі ўсе ўмовы – у рэшце рэшт яны тут былі, і на падставе гэтага пагадзіліся прыехаць. З улікам таго, што яны былі на стажы на ўмове знаёмства з нашай будоўляй і нашага знаёмства з імі, мы напрыканцы далі ўзнагароду па 200 даляраў.
А цяпер версія Мікалая.
— Калі мы зімой былі на стажыроўцы, нам сказалі: стажыроўка – мы заплаціць вам за працу не можам. Напэўна тады і пачаўся падман. Мы месяц адпрацавалі – ніякай стажыроўкі, мы проста працавалі.
З беларусамі падпісалі гадавы кантракт, аднак на рукі ім не аддалі, спаслаўшыся на тое, што спачатку мусіць падпісаць кіраўніцтва. Калі пачаліся праблемы з заробкам, абяцалі перагледзець. У выніку, беларусы нават ня маюць на руках кантракту, каб абараняць свае правы.
Мікалай: Кантрактаў у нас на руках увогуле няма.
Спадар Мацкевіч у размове з Еўрапейскім радыё запэўніў, што копіі кантрактаў былі аддадзеныя на рукі працаўнікам.
Арганізаваў беларусам выезд на працу ў Польшчу камітэт дапамогі рэпрэсаваным. Вось як нам там пракаментавалі сітуацыю:
— Нам, канечне, вельмі непремна. Мы ведаем гэтую сітуацыю. І зараз мы проста адмовіліся ад паслуг гэтай фірмы і далей адпрўляць людзей туды не будзем.
Што вы параіце гэтым людзям рабіць цяпер?
— Па-першае, яны могуць з’ехаць, адмовіцца ад кантракту. Абавязкова трэба, каб яны самі размаўлялі з дырэктарам фірмы, з якім яны падпісвалі кантракты. На жаль, з нашага боку на сённяшні дзень мы нічога не можам зрабіць і не зможам зрабіць.
Фота — www.kp.belkp.by