Рэшткі ляснога слана знайшлі пад Жлобінам
Рэчыцкія партавікі знайшлі косткі жывёлы вялікіх памераў на плыткім месцы вусці ракі Окра каля Жлобіна. Як піша газета "Комсомольская правда в Беларуси", спярша маракі вырашылі, што гэта мамант. Выявілася - лясны слон. Такія жывёлы пражывалі на Зямлі раней мамантаў. Па словах археолагаў, гэта другая такая знаходка ў Беларусі. Першы раз фрагменты шкілета ляснога слана былі выяўленыя ў Мінску ў верасні 2006 года падчас будаўніцтва метро ва Ўруччы.
Раней рэшткі гэтай жывёлы знаходзілі ў міжледніковых адкладах у Англіі, Нямеччыны, Галандыі, Польшчы і ў Расіі.
Раней рэшткі гэтай жывёлы знаходзілі ў міжледніковых адкладах у Англіі, Нямеччыны, Галандыі, Польшчы і ў Расіі.