Reuters: Пры пажары на платформе ў Каспіі загінулі 32 нафтавікі
Пры пажары на азербайджанскай нафтавай платформе ў Каспійскім моры загінулі 32 чалавекі. Такую лічбу называе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Камітэта абароны правоў нафтавікоў Азербайджана. Таксама суразмоўца агенцтва паведаміў, што 42 чалавек эвакуявалі з платформы. Агулам, па словах аднаго з рабочых, на платформе было 84 чалавекі.
Азербайджанскія СМІ пра загінулых не паведамляюць, адзначае РБК. Пажар на платформе №10 на азербайджанскім марскім радовішчы "Гюнешлі" пачаўся ў пятніцу ўвечары. Ён працягваецца дагэтуль, бо моцны вецер і высокія хвалі перашкаджаюць яго тушыць. У МНС Азербайджана заяўляюць, што чалавечых стратаў няма.
Па звестках азербайджанскіх СМІ, з платформы выратавалі больш за 25 чалавек.
Фота: ТАСС