Рэюніян-турнэ The Police прызнанае самым прыбытковым
Рэюніян-турнэ брытанскага рок-гурта The Police прызнанае самай прыбытковай гастрольнай паездкай за 2007 год. Паводле паведамлення кампаніі Billboard, прыбытак ад канцэртаў Стынга і
кампаніі склала 212 мільёнаў долараў, але гэтая сума яшчэ расце.
Паведамляецца, што на ўсе шоў The Police сёлета было прададзена больш за 1 з паловай мільёна квіткоў.
Нагадаю, што 15 лістапада музыкі ўжо былі ўшанаваныя прэміяй Billboard Touring Awards за "Самыя прыбытковыя гастролі" і "Найбольш наведвальны тур", дзе ў разлік прымалася запоўненасць залы на канцэртах.
Яшчэ аднымі гастрольнымі пераможцамі сталі арт-рокеры Genesis з турам "Turn It on Again". Іх канцэрты праходзілі з аншлагамі на стадыёнах у Еўропе і канцэртных пляцоўках у ЗША.
За 46 канцэртаў Genesis сабралі 129 мільёнаў долараў.
Фота: www.ibabuzz.com