Рэжысёр "300" здыме мультфільм

Рэжысёр Зак Снайдэр, які зняў карціну "300", возьмецца за поўнаметражную анімацыйную карціну "Guardians of Ga'Hoole".
Сцэнар стужкі будзе напісаны паводле серыі дзіцячых кніг "Начныя вартавыя" пісьменніцы Кэтрын Ласкі. Пра гэта паведамляе Variety.

Дзеянне ў стужцы будзе адбывацца ў лясным царстве Ціта, дзе жывуць совы (сіпухі). Іх каралеўства жадаюць знішчыць злыя сілы, ну а совы, зразумелая справа, спрабуюць перашкодзіць гэтаму.

Вытворчасцю карціны зоймецца кінакампанія Village Roadshow.

Мяркуецца, што карціна будзе гатовая ўжо ў 2009 годзе.

Фота: www.scholastic.com