Рэжысёр Гільерма дэль Тора забяспечаны працай да 2017 года

Паводле паведамлення Variety, у жніўні Дель Тора пачаў здымаць дылогію "Хобіт" паводле рамана Дж. Р. Р. Толкіена для New Line і MGM.  Ім ён будзе займацца бліжэйшыя пяць год. Для гэтага ён нават пераехаў у Новую Зеландыю.

Потым прыйдзе чарга Universal. Для гэтай студыі рэжысёр павінен зняць рымейк "Франкенштэйна" і карціну "Доктар Джэкіл і містэр Хайд", а таксама яшчэ два фільмы.

Раней Дэль Тора зняў "Лабірынт Фаўна", а таксама дзве часткі "Хэлбоя".

Фота: www.iwatchstuff.com