Рэжысёр "Lost" пачынае працу над новым праектам

Тэлеканал ABC выбраў Джэка Бэндэра, рэжысёра і выканаўчага прадзюсера серыяла "Lost", рэжысёрам пілотнага эпізоду новага праекту "The Prince of Motor City" ("Князь Дэтройта"). Па звестках Variety, у фільме будуць здымацца Эндзі Макдаўэл, Пайпер Перабо і Уорэн Крысці. Здымкі пілота пачнуцца ў чэрвені 2008 года.

Variety піша, што "The Prince of Motor City" задуманы як "змрочная сямейная драма з гамлетаўскімі элементамі", дзеянне якой разгортваецца ў аўтамабільным свеце Дэтройта.

Нагадаем, што Джэк Бэндэр працаваў не толькі над звышпаспяховым праектам "Застацца ў жывых", але і над асобнымі эпізодамі "Карнавалу", "Шпіёнкі" і іншых вядомых серыялаў.

Фота: www.daylife.com