Рэжысёр Макджы адправіць "Наўтылус" у плаванне
Стваральнік фільма "Тэрмінатар. Ды прыйдзе выратавальнік" Макджы здыме
для кінастудыі Walt Disney фільм па матывах знакамітага твора Жуля
Верна "20 тысяч лье пад вадой", паведамляе Variety. У карціне, сцэнар якой рыхтуе Біл Марсілі (Bill Marsilli), гаворка пойдзе аб маладосці капітана Нема і будаўніцтве "Наўтылуса".
Кампанія Walt Disney ужо звярталася да гэтай ідэі. Фільм "20 тысяч лье пад вадой" 1954 года выпуску стаў першай паўнаметражнай стужкай студыі і адной з самых касавых карцін свайго часу.
Нагадаем, што карціна "Тэрмінатар. Ды прыйдзе выратавальнік" выходзіць у пракат у траўні 2009 года.
Фота: www.interkino.ru