Рэзкага пахаладання ў Беларусі не чакаецца — сіноптыкі

У Беларусі не чакаецца рэзкага пахаладання, цяпло з нашай краіны будзе адступаць паступова. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе слоў, ужо ў чацвер па краіне пройдуць дажджы, але пры гэтым тэмпература моцна не панізіцца.

“Да канца тыдня паступова пачне пранікаць халоднае паветра са Скандынавіі. Ужо да выходных месцамі па тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Начная тэмпература будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 4, а ўдзень не вышэй за 1-7 цяпла”.

Як адзначыла галоўны сіноптык, маразоў у дзённы час у лістападзе не прагназуецца.