Р.Хелмер: Я, дарэчы, гаварыў Бэлу, што ён расчаруе вашага прэзідэнта
Украінскі журналіст Вадзім Баліцкі кажа, што ва Украіне беларусаў ўспрымаюць як прыдатак да Расіі, дзе ўсё больш-менш удала. Былы дарадца амбасадара Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька ўпэўнены, што імідж трэба мяняць не краіне, а аднаму яе грамадзяніну, а еўрадэпутат ад Іспаніі Роджэр Хелмер кажа, што лорд Бэл расчаруе Лукашэнку. Лідэр СПС Мікіта Бялых упэўнены, што піяр для Беларусі - не панацэя. Як еўрапейцы бачаць Беларусь і што, на іх думку, трэба змяняць у нашым іміджы, - высвятляла Еўрарадыё. ***
Пакуль план лорда Бэла па паляпшэнні знешняга іміджу згубіўся дзесьці ў калідорах адміністрацыйных будынкаў, Еўрарадыё вырашыла высветліць, якой бачаць Беларусь жыхары Старога (і не зусім) свету.
Былы дарадца амбасадара Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька лічыць, што на сённяшні дзень у Беларусі знешняга іміджу ўвогуле няма.
Марэк Буцька: “Я думаю, што палова еўрапейцаў увогуле не ведае пра існаванне краіны Беларусь, так як яшчэ на пачатку 90-х мала хто ў Амерыцы ці ў Еўропе чуў пра Польшчу. Такія вынікі даследаванняў грамадскай думкі на Захадзе. Такім чынам, пра Беларусь невядома нічога, апроч хіба таго, што там ёсць вельмі дрэнны чалавек, якога завуць Аляксандр Лукашэнка і які збівае апазіцыю. Імідж Беларусі будзе такім, якім яго прадставіць сама Беларусь, а на сённяшні дзень яна не прадстаўляе ніякага”.
А вось ва Украіне, па словах дырэктара па развіцці холдынга “ПРЕСЦЕНТР” Вадзіма Баліцкага, Беларусь успрымаюць як савецкую дзяржаву і ганарацца сваёй прасунутасцю на нашым фоне.
Вадзім Баліцкі: “Ва Украіне ўспрыняцце Беларусі пакутуе ад стэрэатыпаў, як у прынцыпе і ўспрыняцце любой краіны. У дачыненні да Беларусі ў абывацеля наступныя стэрэатыпы: гэта стабільная дзяржава, у якой ёсць парадак, у якой ўсё адносна добра, пенсіі плацяць у час, і яны вышэйшыя, чым ва Украіне. З іншага боку, ва Украіне Беларусь успрымаюць як дзяржаву савецкую і ў пэўным сэнсе ганарацца тым, што ў нас больш-менш прасунутыя дэмакратычныя інстытуты працуюць. Беларусь успрымаюць як прыдатак да Расіі, у якім усё больш-менш удала. Дрэнна ўспрымаюць тое, што Лукашэнка імкнецца ўсё кантраляваць асабіста”.
Эксперт з чэшскай арганізацыі "Civic Belarus" Ян Мар’ян кажа, што ў Чэхіі дрэнна ўспрымаюць беларускі ўрад, але да саміх беларусаў ставяцца добра.
Ян Мар’ян: “Мне падаецца, што імідж Беларусі на сённяшні момант у Чэхіі і імідж беларускага ўраду дастаткова дрэнныя. Гэта звязана з крокамі беларускіх уладаў супраць незалежных арганізацый, СМІ і гэтак далей. Тым не менш, мне падаецца, чэхі дастаткова добра разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, а таму да беларусаў ставяцца добра”.
Лідэр СПС Мікіта Бялых кажа, што для яго Беларусь – геаграфічна еўрапейская краіна з аўтарытарным рэжымам кіравання.
Мікіта Бялых: “Для мяне Беларусь на сённяшні дзень геаграфічна еўрапейская краіна, аднак з абсалютна ўсходнім, дэспатычным фарматам кіравання. З аўтарытарным рэжымам, парушэннем правоў чалавека з адсутнасцю палітычнай канкурэнцыі, з адсутнасцю развітай грамадскай супольнасці і, тым больш, з адсутнасцю кантролю з боку грамадскай супольнасці за ўладай”.
Аднак ніводзін з нашых суразмоўцаў не верыць у тое, што план лорда Бэла па паляпшэнні нашага знешняга іміджу зможа рэальна штосьці змяніць у тым, як нас успрымаюць за мяжой.
Марэк Буцька: “Я абсалютна не веру ў піяр-тэхналогіі, якія англійскі спецыяліст прапануе Лукашэнку: маўляў, зробім які-небудзь фокус-покус і зачаруем Захад Беларуссю. У такія рэчы я не веру, тым больш, што СМІ ў Польшчы ці Цэнтральнай Еўропе, дзе людзі крыху больш ведаюць пра Беларусь, адназначна настроеныя, і тут, у Польшчы, вобраз Лукашэнкі адназначны, і ніякі піяр тут не дапаможа”.
Ян Мар’ян: “Піяр-тэхналогіі – гэта вельмі моцны інструмент, але, шчыра кажучы, мне падаецца, што ў лорда Бэла такога кліента ніколі не было і ўжо не будзе, і гэтым разам ён проста не зможа нічога даказаць. Піяру не дастаткова для таго, каб штосьці змяніць, бо мы назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі, і тут ніякі піяр не зможа дапамагчы”.
Роджэр Хелмер, незалежны дэпутат Еўрапарламента ад Іспаніі: “Гэта вельмі складана змяніць імідж краіны з дапамогай аднаго чалавека, нават калі гэты чалавек выдатны піяршчык. Я, дарэчы, гаварыў спадару Бэлу, што ён расчаруе вашага прэзідэнта”.
Мікіта Бялых: “Думаю, што тыя пытанні, якія я закрануў, з дапамогай піяру ніяк не вырашацца. Гэта можна змяніць толькі ў выпадку дэмакратычнай мадэрнізацыі самой палітычнай сістэмы, а гэта справа не піяршчыкаў, а палітыкаў. Я дапускаю, што гэта можа быць зроблена з боку ўлады: пэўнае паслабленне рэжыму, допуск апазіцыі да ўдзелу ў сумленных ці хаця б адносна сумленных выбарах. А з боку піяру тут нічога змяніць не атрымаецца”.
Марэк Буцька ўпэўнены, што для паляпшэння знешняга іміджу Беларусі нам трэба змяніць прэзідэнта...
Марэк Буцька: “Рэцэпт тут вельмі просты і адначасова складаны: пакуль будзе Аляксандр Лукашэнка, імідж Беларусі будзе ці ніякім, ці вельмі дрэнным. Адхіленне Лукашэнкі ад пасады і ўстанаўленне дэмакратычнага ўраду можа і прывядзе да таго, што грамадская думка на Захадзе больш зацікавіцца тым, што адбываецца за іх усходняй мяжой”.
Альбо, як лічыць украінскі журналіст Вадзім Баліцкі, даць самастойна працаваць Саўміну, парламенту і іншым інстытутам.
Вадзім Баліцкі: “Для Украіны было б добрым знакам, калі б з’явіліся іншыя грамадскія інстытуты, акрамя адміністрацыі прэзідэнта. Калі якую-небудзь вагу меў бы беларускі Саўмін, калі б запрацавала разнамасная Палата прадстаўнікоў. Вось тады Украіне было б зразумела, што там штосьці адбываецца, нейкія дэмакратычныя змены”.
Ці змяніць палітыку, як лічыць Ян Мар’ян.
Ян Мар’ян: “Трэба мяняць палітыку, змест – а не імідж. Трэба змяняць сітуацыю ў Беларусі ў сферы правоў чалавека, грамадзянскіх правоў і гэтак далей”.
Таксама можа дапамагчы змяншэнне колькасці міліцыянтаў, эканамічныя рэформы і дэмакратызацыя, упэўнены іспанскі еўрадэпутат Роджэр Хелмер
Роджэр Хелмер: “Вам неабходна памяняць нешта ўнутры сваёй краіны. Вам неабходна пачаць перамены: зменшыць колькасць паліцыі, пачаць рэформы эканомікі па шляху да паўнавартасных рынкавых адносінаў, пачаць на справе выконваць правы чалавека і грамадзянскія свабоды, а таксама дэмакратызаваць грамадства. Калі ж гэта не будзе зроблена, то стварэнне лордам Бэлам прыгожай карцінкі вашай краіны не будзе мець сэнсу".