Robbie Williams стане уфолагам
Брытанскі спявак Робі Ўільямс выступіць у ролі аўтара і вядучага радыёперадачы пра лятаючыя талеркі. Уільямс, які апошнім часам вельмі цікавіцца пошукамі доказаў існавання
пазазямных цывілізацый, аб'яднаўся з вядомым радыёжурналістам Джонам
Ронсанам, з якім была падрыхтаваная паўгадзінная праграма для BBC Radio
4.
У праграме будзе прадстаўлены іх рэпартаж з трохдзённай канферэнцыі ў Лофліне (штат Невада), прысвечанай НЛА і касмічным прышэльцам.
Сябры сцвярджаюць, што пазнаёміліся з жанчынай, якая перакананая, што яе яшчэ не народжаны сын быў выкрадзены іншапланецянамі, а затым быў пасланы на Зямлю, для таго каб выратаваць планету.
Праграма «Robbie Williams And Jon Ronson Journey To The Other Side» выйдзе 6 траўня ў эфіры BBC Radio 4.
Нагадаю, што не так даўно Робі Ўільямс заявіў, што збіраецца сур'ёзна заняцца уфалогіяй, для чаго плануе пабудаваць уласную абсерваторыю коштам больш за два мільёны долараў.
Фота: fashion-forum.org