Роберт Сміт папрасіў не набываць складанку эма-рэміксаў CURE

Фронтмэн The Cure Роберт Сміт заклікаў прыхільнікаў не набываць новую складанку рэміксаў на песні гурта пад назвай "Hypnagogic States", у запісу якога прымалі ўдзел эма-калектывы Fall Out Boy, 30 Seconds to Mars і API. Падставай для гэтага закліку стала занадта высокі, па меркаванню Сміта, кошт плыты, паведамляе The Guardian. У размешчаным на афіцыйным сайце The Cure звароце Сміта, расфарбаваным нецэнзурнай лексікай, гаворыцца, што кошт складанкі, якая паступіла ў продаж у інтэрнэт-краме iTunes, значна даражэйшы, чым патрэбна. "Гэта не гробаны альбом, гэта кружэлка з пяццю песнямі!", - піша Сміт. Музыка таксама наракаў на тое, што ў складанцы адсутнічае рэмікс на кампазіцыю "The Only One" ад 65 Days of Static і запатрабаваў неадкладна выправіць сітуацыю.

Складанка рэміксаў "Hypnagogic States", якая складаецца з пяці кампазіцый, на iTunes у Вялікабрытаніі прадаецца за 7,99 фунта. Пры гэтым па асобнасці кожны трэк варты 79 пенсаў. Адзначым, што ўсе прыбыткі ад гэтай складанкі павінны быць пералічаныя на патрэбы Чырвонага крыжа.

Фота: www.mtv.com.ua