Робі Уільямс і Take That будуць разам на Каляды!
Робі Уільямс з'явіцца ў каляднай тэлевізійнай праграме "An Audience With...", прысвечанай гурту Take That, паведамляецца на сайте Gigwise. Журналістам стала вядома, што спявак будзе знаходзіцца ў аўдыторыі падчас здымак праграмы пра гурт, у складзе якога ён атрымаў вядомасць.
Робі Уільямс пакінуў гурт Take That у 1995 годзе і заняўся сольнай кар'ерай. Пасля гэтага ён адмаўляўся прымаць удзел у сумесных выступах з былымі ўдзельнікамі гурта. У 2005 годзе Take That уз’ядналіся, а ў 2006 годзе яны выпусцілі новы альбом без удзелу Уільямса.
Раней паведамлялася, што Робі Уільямс і саліст Take That Гэры Барлоў былі заўважаныя разам на футбольным матчы ў Лондане. Уільямс жартам заявіў журналістам, што нават не размаўляў з Барлоў, хоць яны і сядзелі побач.
Фота: Фрагмент вокладкі плыткі Take That з сайта 991.com