Робі Ўільямс шукае свайго суперфэна

Робі Ўільямс прыдумаў конкурс “How Well Do You Know Me” (“Наколькі добра ты мяне ведаеш”) з мэтай адшукаць свайго самага сапраўднага і адданага фэна. Конкурс, які стартаваў на сайце поп-зоркі 16-га снежня, будзе складацца з чатырох этапаў. На кожным этапе фэны павінны будуць выконваць розныя заданні, якія тычацца Робі. У фінал выйдуць чатыры чалавекі, адзін з якіх і стане суперфэнам Робі Ўільямса.

Акрамя ганаровага звання, пераможца таксама атрымае прыз, каштоўнасць якога, кажуць, немагчыма параўнаць ні з якімі грашыма.

Фота: bulava.com.ua