Robocop вырашалі адрадзіць

Кінастудыя MGM плануе зняць новую серыю пра "Рабакопа", піша Сinematical. Іншых падрабязнасцяў аб праекце не паведамляецца, няясна таксама і тое, ці будзе новая карціна чарговым сіквелам або рымейкам стужкі Пола Верховэна 1987 года.

Нагадаю, што "Робат-паліцыянт", або "Рабакоп", - фантастычны баявік, у 1987 годзе прызнаны Кінаакадэміяй навуковай фантастыкі, фэнтэзі і жахаў лепшым фільмам.

У фільме была расказаная гісторыя кібарга, створанага на базе цэнтральнай нервовай сістэмы загінулага пры выкананні абавязкаў супрацоўніка паліцыі дэпартамента Дэтройта Алекса Мэрфі.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Пітэр Уэлер і Нэнсі Ален. Пазней на экраны выйшла два працягі фільма.

Акрамя таго, "Рабакопу" прысвечаны аднайменны тэлесерыял.

Фота: www.imdb.com