Роджэр Уотэрс стане хэдлайнерам Coachella

Арганізатары фэсту Coachella надрукавалі спіс першых пацверджаных удзельнікаў чарговага мерапрыемства.
Паводле паведамлення Reuters, адным з хэдлайнераў у 2008 годзе будзе былы ўдзельнік Pink Floyd Роджэр Уотэрс.

Ён выступіць на фэсце ў нядзелю, 27 красавіка.

Музыка плануе адыграць увесь матэрыял з альбома Dark Side of the Moon, які быў выдадзены гуртом Pink Floyd у 1973 годзе.

Нагадаю, што Уотэрс пакінуў калектыў у 1985 годзе і працягнуў запісвацца і выступаць у якасці сольнага выканаўцы.

Іншымі хэдлайнерамі фэсту сёлета стануць Portishead і Джэк Джонсан. Таксама ў трохдзённым мерапрыемстве возьмуць удзел The Verve, Raconteurs, The Breeders, Fatboy Slim, Madness і Kraftwerk.

Фэст Coachella будзе праходзіць з 25 па 27 красавіка ў пустэльні ў 130 кіламетрах на ўсход ад Лос-Анджалеса.

У 2007 годзе для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ўз'ядналіся калектывы Jesus and Mary Chain і Rage Against the Machine.

Фота: www.elderechodigital.com