Rolling Stones адкрыюць "Берлінале"
Берлінскі кінафэст 2008 года адкрыецца дакументальнай стужкай Марціна Скарсэзэ пра гурт Rolling Stones. Паводле паведамлення Reuters, паказ на фэсце таксама стане сусветнай
прэм'ерай фільма.
Меркавалася, што фільм з назвай Shine a Light з'явіцца ў пракаце яшчэ ў верасні 2007 года, аднак гэтую дату перанеслі.
Нагадаю, што стужка складаецца з матэрыялу, запісанага на двух канцэртах, якія Rolling Stones далі ў Beacon Theater у Нью-Ёрку ў лістападзе 2006 года.
У выступах калектыву прынялі ўдзел Джэк Вайт (з гурта White Stripes), Крысціна Агілера і Бадзі Гай.
Таксама фільм уключае дакументальныя здымкі і інтэрв'ю з удзельнікамі гурта.
Дадам, што 58-ы Берлінскі кінафэст будзе праходзіць з 7 па 17 лютага. Журы сёлета ўзначаліць франка-грэцкі рэжысёр Канстанцін Коста-Гаўрас.
Фота: stroytex.mylivepage.ru