Rolling Stones падпішуць кантракт з Live Nation

У брытанскай прэсе з'явіліся паведамленні пра тое, што The Rolling Stones рыхтуюцца падпісаць кантракт з прамоўтэрскай кампаніяй Live Nation. Чакаецца, што здзелка ажыццявіцца ў канцы бягучага года.

Такім чынам «ролінгі» папоўняць шэрагі артыстаў першага эшалону, якія скасавалі свае кантракты з лейбламі-мэйджорамі і вырашылі даручыць свае справы прамоўтэрскай кампаніі. Так, Live Nation ужо можа пахваліцца дамовамі з Мадоннай, Jay-Z і U2, а рэкордынг EMI не далічыўся такіх зорных кліентаў як Radiohead і Пол Макартні.

Па інфармацыі адной з брытанскіх газет, Міку Джагеру і кампаніі новая здзелка абяцае прыбытак у тры мільёны фунтаў стэрлінгаў у год. Па ўмовах кантракту Live Nation атрымае права распараджацца каталогам легендарных рокераў, курыраваць іх гастрольную дзейнасць, а таксама выпускаць і распаўсюджваць атрыбутыку.

Фота: www.spblife.info