Rolling Stones узначалілі спіс самых высокааплатных артыстаў
Легендарны гурт Rolling Stones заняў першае месца ў рэйтынгу самых
высокааплатных артыстаў і калектываў у свеце за прыватныя выступы. За "ролінгамі" ідуць Элтан Джон, Робі Уільямс, Род Сцюарт і Эмі Уайнхаўс.
Самы высокі ганарар, прапанаваны культавым рокерам Rolling Stones за прыватнае шоў, склаў 7,2 млн. долараў Ролінгі названыя самым высокааплатным калектывам у свеце, чый вынік перасягнуў паказчыкі вядомых сольных артыстаў у 3,5 разы.
Другі радок рэйтынгу самых дарагіх прыватных выступаў падзялілі адразу чатыры выканаўцы: сэр Элтан Джон, Робі Уільямс, Род Сцюарт і Эмі Уайнхаўс. Канцэрты гэтых музыкаў абыходзяцца прыкладна ў 2 млн. Долараў.
З аднолькавым вынікам у 1,03 млн долараў трэцяе месца занялі сястра Майкла Джэксана Джэнет і гурт Pussycat Dolls. У рэйтынгу таксама адзначыліся Sting, Sugababes і All Saints, чые ганарары за канцэрты на закрытых вечарынках складаюць крыху больш за 500 тыс. Долараў, паведамляе The Sydney Morning Herald.
Фота: www.spblife.info