The Rolling Stones выдаюць саўндтрэк да «Shine A Light»
Ветэраны рок-н-ролу The Rolling Stones выдаюць асобным рэлізам саўндтрэк да свайго фільма «Shine A Light». Выданне будзе даступна ў трох фарматах: у выглядзе адзінарнага і
падвойнага CD, а таксама на прыладзе захоўвання памяці а-ля «флэшка».
Усе тры носьбіты саўндтрэка «Shine A Light» з'явяцца ў продажы 31 сакавіка.
Нагадаю, што асновай фільму «Shine A Light» Марціна Скарсэзэ стаў матэрыял, адзняты падчас двух выступаў Rolling Stones у нью-ёркскім Beacon Theatre у 2006 годзе.
Падчас гэтых канцэртаў музыкі выконвалі песні розных перыядаў сваёй кар'еры - пачынаючы ад «Paint It Black» і «Sympathy For The Devil» і скончваючы кампазіцыямі са свайго апошняга на сённяшні дзень альбома «A Bigger Bang».
Нагадаю, што фільм выйдзе ў шырокі пракат па ўсім свеце 4 красавіка.