Royal Hunt тэрмінова шукаюць бубнача
Бубнач дацкага гурта Royal Hunt Алан Сорэнсэн не здолее ўзяць удзел у еўрапейскім туры. Паводле паведамлення афіцыйнага сайта гурта, музыка павінен застацца
дома па сямейных прычынах.
На старонцы рок-калектыву напісана, што «гурт жадае яму ціхага сямейнага шчасця і поспехаў у засваенні новага рамяства — кармленні грудзьмі і змене пялюшнак».
У сувязі з гэтым Royal Hunt шукаюць новага бубнача.
Заяўкі прапаноўваецца накіроўваць на адрас [email protected].
Плануецца, што рэпетыцыі з новым музыкам група пачне ў сярэдзіне красавіка ў Стакгольме або Капенгагене.
Дадам, што падчас тура Royal Hunt адыграюць 3 канцэрты, а выступ у Маскве адбудзецца ўжо 25 траўня
Фота: subscribe.ru