Ройзін Мэрфі не супраць уз'яднання Moloko
Вакалістка папулярнага на пачатку 2000-х гадоў брытанскага гурта Moloko Ройзін
Мэрфі не выключае магчымасці вяртання калектыву на сцэну. Нягледзячы на тое, што
з 2004 года дзейнасць калектыву замарожаная з-за балючага разрыву, які адбыўся
паміж Ройзін і яе напарнікам Маркам Брайданам, спявачка кажа, што зараз яны
знаходзяцца ў сяброўскіх адносінах, і не бачыць перашкод для працягу сумеснай
творчасці.
Ройзін і Марк пачалі сустракацца перад з'яўленнем гурта Moloko у 1995 годзе. У 2003-м яны рассталіся, пасля чаго і распаўся гурт. Мэрфі прызнае, што ў той яна час была літаральна расціснутая крахам адносін з Брайданам, але зараз сумуе па сцэне і таму не лічыць рэюніян Moloko чымсьці немагчымым.
«Я ніколі не кажу "ніколі". Я ведаю сябе, калі я і заракуся ад чагосьці, то гадоў праз дзесяць усё скончыцца тым, што я зноў буду рабіць гэта. І тады ўсе будуць пытаць мяне: "Як жа так — ты ж казала, што больш ніколі не зробіш гэтага!" - гаворыць спявачка. – І я сумую па Марку Брайдану, ён выдатны хлопец».
Нагадаем, што апошнім рэлізам Moloko з'яўляецца альбом пад назовам «Statues», які быў выпушчаны ў 2003 годзе.
Фота: casal.upc.es