РПЦ прапаноўвае асудзіць камуністычную ідэалогію

Расійская праваслаўная царква прапаноўвае асудзіць камуністычную ідэалогію. "Надышла пара, калі ў грамадстве павінна адбыцца больш дэталёвая дыскусія пра савецкую спадчыну і злачынствы савецкай улады", - заявіў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату святар Георгій Рабых.  "Хацелася б, каб былі адзначаныя жалобныя, трагічныя падзеі савецкага часу, каб мы памяталі пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, трагедыю рускай эміграцыі", - падкрэсліў святар.

Ён сцвердзіў, што ў "неабходны мінімум" мер павінна ўвайсці вяртанне вуліцам і гарадам іх спрадвечных гістарычных назваў, "адабраных савецкай уладай", перамяшчэнне помнікаў савецкім правадырам у "менш людныя месцы".

Пры гэтым Рабых заклікаў "не ўпадаць у тыя крайнасці, якія мы назіраем у некаторых краінах Усходняй Еўропы, дзе спрабуюць прыраўняць камунізм ды фашызму".

Эхо Москвы