РПЦ заклікае прыспешыць асуджэнне бальшавізму
У Маскоўскім патрыярхаце заклікаюць як мага хутчэй асудзіць бальшавіцкі рэжым. "Каб зняць усе спробы паставіць знак роўнасці паміж Савецкім Саюзам, яго народам і бальшавіцкім кіраўніцтвам, нам трэба самім у Расіі, прычым хутчэй, чым гэта зробяць украінцы або эстонцы, разабрацца з нашым стаўленнем да бальшавіцкага рэжыму, які захапіў уладу і вырак уласны народ на цяжкія пакуты, а таксама вызначыць месца, якое займае ў жыцці краіны сімволіка гэтага рэжыму", - заявіў СМІ прадстаўнік аддзела знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхата протаіерэй Усевалад Чаплін. Ён выказаў перакананне ў тым, што "зоркі з Крамля трэба зняць, могілкі на Краснай плошчы - недарэчныя, помнікі злачынным бальшавіцкім правадырам кшталту Леніна не павінны стаяць у цэнтры нашых гарадоў".
Выказваючы сваё стаўленне да забароны ў шэрагу краін былога Савецкага Саюза савецкай сімволікі, Усевалад Чаплін заявіў, што пачуцці народаў, "у прыватнасці украінскага народа, эстонскага народа". Прытым Чаплін не заклікае асудзіць СССР як дзяржаву: "Там былі добрыя і дрэнныя моманты, дасягненні і ганебныя старонкі. Я не думаю, што хтосьці мае права аспрэчваць наша права на тое, каб карыстацца сімволікай перамогі ў Другой сусветнай вайне. У тым ліку сцягамі з чырвонымі зоркамі. Я прынцыпова супраць таго, каб ставіць знак роўнасці паміж сімволікай Савецкага Саюза і гітлераўскай Нямеччыны", - склаў Чаплін.
NEWSRU