РТР працягнуў інфармацыйны напад на Лукашэнку

Учора ўвечары афіцыйны дзяржаўны канал Расіі РТР у праграме "Вести" паказаў 10-хвілінны сюжэт на тэму «эскадрона смерці» і зніклых палітыкаў у Беларусі. Падставай для фільма стала смерць Алега Бебеніна. Як было сказанае ў фільме РТР, журналіст нібыта займаўся расследаваннем дзейнасці ў Беларусі "эскадрона смерці", які ліквідаваў непрыдатных для Лукашэнка палітыкаў:  Генадзя Карпенку, Юрыя Захаранка, Зміцера Завадскага, Віктара Ганчара , паведамляе "Ежедневник".

У сюжэце прыйшлі да высновы, што Алег Бебенін мог уяўляць пагрозу для цяперашняй улады і, у прыватнасці, для Аляксандра Лукашэнка. Больш таго, РТР заявіла нават, што Алег Бебенін мог аказаць рэальны ўплыў на будучыя прэзідэнцкія выбары і таму быў небяспечны для дзейснай улады ўдвая.