МУС: У Мінску знойдзена другое выбуховае прыстасаванне

Другое невыкарыстанае самаробнае выбуховае прыстасаванне знойдзена ў Мінску. Пра гэта са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава паведамляе БЕЛТА.  Паводле словаў Навумава, цяпер гэтае прыстасаванне знаходзіцца на даследаванні. "Яно нясе дастаткова шмат слядоў, што дазволіць хутчэй разабрацца ў тым, што адбылося", - сказаў Навумаў.