Міністэрствы і мясцовыя ўлады не зацікаўленыя ў прыватызацыі

На яго думку, шмат якія чыноўнікі не зацікаўленыя ў прыходзе замежнага інвестара ці эфектыўнага прыватнага ўласніка, бо "ў гэтым выпадку будзе бачная нежыццяздольнасць чыноўнікаў як бізнесмэнаў".

Тым не менш, як заявіў віцэ-прэм'ер, сёлета ўрад плануе шырокую прыватызацыю, "значна большую за ўсе мінулыя гады". Прычына відавочная: дзяржава ўкладае ў прадпрыемствы каласальныя сродкі, а належнай аддачы не атрымлівае, адзначыў Румас.