У брэсцкай кнігарні Васіля Быкава паставілі ў “Поэзию. Русскую литературу”
Прадавачкі кнігарні “Іскра” патлумачылі такую сітуацыю недахопам плошчаў і тым, што кніжкі ў перакладзе на рускую мову.
Але ні Гётэ, ні Гюго там не заўважаныя, нават з вершамі па-руску.
Такім чынам, творчасць Васіля Быкава аднеслі да паэзіі і рускай літаратуры. Тым самым з’явілася магчымасць патлумачыць, адкуль людзі бяруць, што Васіль Быкаў — паэт.