Рубель трэба было дэвальваваць адразу на 80 адсоткаў?
Эксперты сцвярджаюць, што станоўчага эфекту ад дэвальвацыі ў 20% не будзе. Нацбанк збіраецца цягам 2009 года ўтрымліваць рубель у межах 5% ад сённяшняга курсу. Але і на гэта, паводле меркаванняў экспертаў “Еўрарадыё” Міхася Залескага і Сяргея Чалага, спадзявацца не варта.
Асноўная мэта дэвальвацыі — зменшыць тэмпы страты золатавалютных рэзерваў краіны. Інакш кажучы, зрабіць так, каб людзі лічылі набыццё валюты немэтазгодным. На думку фінансавага аналітыка Сяргея Чалага, у цяперашняй сітуацыі скачка ў 20% недастаткова, каб дасягнуць гэтай мэты.
Затое дастаткова для таго, каб насельніцтва пазбавілася ахвоты захоўваць грошы ў рублях. Таму курс беларускага рубля працягне падаць, але абвешчаным калідорам у 5% не абмяжуецца.
Сяргей Чалы: “Скачок у 20%, што адбыўся, відавочна недастатковы. Ён нават не выпраўляе сітуацыю з нашым плацежным балансам. Па маіх прыкідках, нармалёвым скачком было б прыкладна 80% да гэтага курсу. Я прагназаваў, што курс падыйдзе да 4000 беларускіх рублёў за долар цягам гэтага года”.
Паводле Сяргея Чалага, аднамомантавая дэвальвацыя на 20% з наступнымі абяцаннямі стрымаць курс — не лепшае з таго, што мог бы зрабіць Нацбанк. Напалоханыя людзі ўвесь час будуць чакаць, што нацыянальная валюта скокне ўніз яшчэ раз. Такім чынам, попыт на валюту не зменшыцца, а наадварот, павялічыцца.
Праўда, эканаміст Міхась Залескі лічыць, што Нацбанк здольны стрымліваць рубель. Але – на ўзроўні 10% ад сённяшняга курсу.
Міхась Залескі: “Нацбанк усё можа. Ён мог далей трымаць курс. 1000, 2000, 3000 — колькі скажа прэзідэнт. Але іншае пытанне — ці здолее краіна цягнуць у такім тэмпе? Я думаю, што да канца года ўзаб’емся на 3000”.
Стрымліваць дэвальвацыю беларускага рубля Нацбанку дапаможа расійскі рубель. Чакаецца, што ён будзе дэвальвавацца адносна іншых валютаў з нашага валютнага кошыку. А беларускі рубель за яго кошт будзе ўзмацняцца.
Міхась Залескі бачыць ва ўключэнні ў наш валютны кошык расійскага рубля і іншы сэнс. Цяпер Беларусь застанецца ў выйгрышы, калі будзе разлічвацца з Расіяй за энерганосьбіты ў расійскіх рублях:
Міхась Залескі: “Калі мы пяройдзем на разлікі на энерганосьбітах у расійскім рублі, тады гэта быў абсалютна слушны крок. Калі разлікі з Расіяй і далей застануцца часткова ў доларах, то расійскі рубель будзе псаваць нам відовішча, бо гэтая валюта падае”.
Сапраўды, разам з расійскім рублём адносна беларускага рубля патаннеюць і газ з нафтай. Але Сяргей Чалы звяртае ўвагу на адваротны эфект: дэвальвацыя расійскага рубля зробіць даражэйшымі тавары, якія беларускія вытворцы экспартуюць у Расію.
“Што ў гэтым дрэннага?” – спытаецеся вы. На вашае пытанне адказвае Сяргей Чалы:
Сяргей Чалы: “Уключэнне расійскага рубля ў валютны кошык было б дакладным рашэннем, калі б долі валютаў у кошыку былі прапарцыянальныя аб’ёмам знешняга гандлю з краінамі зоны долара, зоны еўра і расійскага рублю. А так мы ўсё роўна атрымліваем перакос.
Формула цяпер такая, што важна толькі тое, што будзе адбывацца з расійскім рублём. Калі дэвальвацыя расійскага рубля да кошыка валютаў будзе адбывацца, наш рубель будзе ўзмацняцца. А гэта як раз не ёсць добра, бо нашая забача — забяспечыць канкурэнтную дэвальвацыю”.
Тым часам беларусы працягваюць купляць у абменніках долары.
Фота: black alpinist