“Рубін” на год аддаў Анры Хагуша ў арэнду “Кубані”
Былы абаронца БАТЭ Анры Хагуш правядзе адзін год у расійскім клубе “Кубань”, які па выніках мінулага сезону перайшоў з другога дывізіёну ў вышэйшую лігу.
22-гадовы футбаліст склаў доўгатэрміновы кантракт з чэмпіёнамі Расіі “Рубінам”, аднак кіраўнікі клуба прынялі рашэнне аддаць яго ў арэнду "Кубані", паведамляе “Спорт-экспресс”.
Учора ў Маскве Хагуш, які мае расійскае грамадзянства, уладзіў апошнія дэталі па афармленні здзелкі з краснадарскім клубам. Заўтра абаронца павінен вылецець у Турцыю, дзе праводзіць збор “Кубань”.
Там Анры складзе кампанію яшчэ аднаму экс-гульцу БАТЭ Максіму Жаўнерчыку, які падпісаў кантракт з краснадарскім клубам напрыканцы студзеня.
Дарэчы, як паведамляла раней Еўрарадыё, лёс Хагуша апошнія дні быў літаральна ахутаны таямніцай.