Рукапіс The Beatles паставіў рэкорд па кошце
Рукапіс тэксту песні The Beatles “A Day In The Life” прададзены з аўкцыёну за рэкордную суму - 1.2 мільёна долараў. На гандаль быў выстаўлены лісток паперы, на якім у 1967 годзе Джон Ленан
(John Lennon) ад рукі напісаў словы песні, з праўкамі і выпраўленнямі.
Гандаль адбыўся 18 чэрвеня ў аўкцыённым доме Сотбіс. Кошт лота ў некалькі разоў перавысіў прагнозы экспертаў – тэкст песні “A Day In The Life”, якая выйшла на знакамітым альбоме “Sgt Pepper’s Lonely Hearts Club Band”, ацэньваўся ў 400 000 фунтаў стэрлінгаў - гэта палова кошту, за які лот быў набыты некалькі гадоў таму на аўкцыёне ў Нью-Ёрку.
Як адзначыў прадстаўнік Сотбіс Дэвід Рэдэн (David Redden), “такі кошт рукапіснага тэксту “A Day In The Life” сведчыць пра культавы статус The Beatles, Джона Ленана і, асабліва, гэтай песні”.
Фота: last.fm