Румас: Неэфектыўныя дзяржпрадпрыемствы будуць прыватызаваныя
Неэфектыўныя дзяржпрадпрыемствы павінны памяняць уласніка. Пра гэта заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас на калегіі Дзяржкамітэта па маёмасці, перадае БЕЛТА.
Усім органам дзяржкіравання і аблвыканкамаў даручылі да 1 лютага прааналізаваць працу такіх прадпрыемстваў і ўнесці прапановы наконт мэтазгоднасці іх знаходжання ва ўласнасці дзяржавы.
Паводле Румаса, сёння некаторыя міністэрствы і органы дзяржкіравання мяркуюць, што яны кіруюць прадпрыемствам лепей за прыватніка. "Але ў дзяржавы больш няма магчымасці аказваць у такім аб'ёме дзяржпадтрымку, як гэта яна рабіла раней", — заўважыў віцэ-прэм'ер.