Румынская мова стала дзяржаўнай мовай Малдовы
Адпаведнае рашэнне 5 снежня прыняў Канстытуцыйны суд гэтай краіны.
Падставай для гэтага стала выснова суду аб тым, што тэкст Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Малдова, у якім дзяржаўнай мовай названая румынская, мае перавагу над Канстытуцыяй краіны, дзе пазначана малдоўская мова.
"Рашэнне канчатковае і абскарджванню не падлягае", — цытуе словы старшыні Канстытуцыйнага суду Александр Тэнасэ РІА "Новости".
Паведамляецца, што "моўнае пытанне" разглядалася пасля зваротаў прадстаўнікоў ліберальнай і ліберальна-рэфарматарскай партыі Малдовы.
БЕЛТА дадае, што ў Румыніі малдоўская мова лічыцца адным з дыялектаў румынскай мовы. У Малдове большасць насельніцтва (65%) выступае супраць змены назвы дзяржаўнай мовы з малдоўскай на румынскую — такія планы ёсць ва ўладаў.
Фота — AFP