Русалачка ўпершыню загучыць па-англійску
Джо Райт працуе над поўнаметражнай версіяй класічнай казкі Ганса Хрысціяна Андэрсана "Русалачка". Паводле паведамлення Variety, вялікая частка стужкі будзе здымацца з
удзелам сапраўдных акцёраў, і толькі некалькі персанажаў будуць
намаляваныя на камп’ютары.
Сцэнарый для карціны напісала Эбі Морган. Плануецца, што ён будзе заснаваны на лялечным спектаклі для дзяцей па матывах класічнай казкі, які паказвае кампанія The Little Angel Theater.
Характэрна, што новая "Русалачка" стане першай экранізацыяй дзіцячай гісторыі з жывымі акцёрамі на англійскай мове. На іншых мовах падобныя праекты існавалі.
Так, напрыклад, у 1976 годзе выйшла савецка-балгарская казка "Русалачка". Адной з самых вядомых экранізацый з'яўляецца мультфільм "Русалачка", які выйшаў на экраны ў 1989 годзе.
Упершыню гісторыя русалачкі, якая аддала голас у абмен на ногі і магчымасць быць побач з прынцам, была апублікавана ў 1837 годзе.
Фота: timeout.ru