Руслан Салей можа выступіць на чэмпіянаце свету за Беларусь
Руслан Салей можа далучыцца да нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі. Ён стартуе сёння ў Канадзе. Каманда "Каларада", легіянерам якой гуляе Салей, у чацвёртым матчы 1/4 фіналу Кубка Стэнлі зазнаў буйную паразу ад "Дэтройта" — 2:8. Беларускі абаронца вызначыўся тым, што аддаў галявую перадачу.
"Прессбол"
"Прессбол"